Супольнасць Развіцця Новай Музыкі
Увесну 2011 Аляксандр Цурко (Мартаўскі) прапанаваў Віктару Камянецкаму дадаць да лэйблу электроннай інтэлектуальнай музыкі Foundamental Network акадэмічны напрамак. Аб'яднаннем з Асацыяцыяй Маладых Беларускіх Кампазітараў у асобе старшыні Канстанціна Яськова і яго намесніка Максіма Круглага, было вырашана стварыць нешта больш агульнае. Мэтай стала: развіваць акадэмічныя музычнае мастацтва Беларусі і годна прадстаўляць яго на глабальным узроўні. Так з'явілася суполка энтузіястаў, актывістамі якой сталі кампазітары: Аляксандр Цурко, Канстанцін Яськоў, Максім Круглы і Вольга Падгайская.
"Новая музыка" - тая, што сёння, заўтра і паслязаўтра.
Супольнасць Развіцця Новай Музыкі (СРНМ) - група энтузіястаў, якая займаецца развіццём, прасоўваннем і даследаваннем сучаснай акадэмічнай музыкі.
СРНМ выпускае альбомы сучасных кампазітараў Беларусі і не толькі, стварае бясплатнае праграмнае забеспячэнне для музыкаў, садзейнічае публікацыям навуковых прац, арганізоўвае прэм'еры, канцэрты і фэсты, папулярызуе беларускае музычнае акадэмічныя мастацтва, займаецца адукацыйнай дзейнасцю і ўсім астатнім, што з'яўляецца "развіццём новай музыкі".
СРНМ - некамерцыйная і недзяржаўная арганізацыя. Усё робіцца дзеля будучыні і развіцця нацыянальнай культуры Беларусі.
Мы выказваем падзяку Івану Краўцову за шчырую дапамогу супольнасці.

Create a free website with
Weebly